дзеяслоў | закончанае трыванне
чаго. Прынесці ў нейкай колькасці.
- Н. снегу ў хату.
каго-што на каго-што. Наштурхнуць цячэннем вады, ветрам і пад. (размоўнае).
- Лодку нанесла на мель.
безасабовая форма, каго-што. Нечакана з’явіцца, трапіць на каго-, што-н. (размоўнае).
- Нанесла карнікаў у вёску.
што на што. Адзначыць якія-н. даныя на чым-н.
- Н. азёры на карту.
Прычыніць, зрабіць (тое, што абазначана назоўнікам).
- Н. ўдар.
- Н. паражэнне.
|| незакончанае трыванне:
|| назоўнік:
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)