належаць, ; незак.

  1. каму Быць, з’яўляцца ўласнасцю каго-, чаго-н., знаходзіцца ў распараджэнні каго-н.

    • Нетры зямлі належаць дзяржаве.
    • Будучае належыць моладзі.
  2. да каго-чаго. Адносіцца да якой-н. групы, уваходзіць у склад чаго-н.

    • Н. да механізатараў.
  3. Быць уласцівым каму-, чаму-н„ зыходзячым ад каго-чаго-н.

    • Рашаючая роля належыць культуры.
  4. безас., каму. Падлягаць выплаце, выдачы за што-н.

    • Належыць заплаціць за нумар У гасцініцы.
  5. безас., каму і без дапаўнення. Быць устаноўленым, вызначаным.

    • Паставым належыць мець пісталеты.
  6. безас., з інфінітывам, каму. Быць неабходным.

    • Воінам належала сустрэцца яшчэ са школьнікамі.

  • Як (і) належыць (разм.) — як патрэбна, як мае быць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)