накруціць, ; зак.

  1. што і чаго. Навіць, наматаць што-н.

    • Н. нітак на цэўку.
  2. Навінціць на што-н.

    • Н. гайку на болт.
  3. чаго. Насвідраваць адтулін, дзірак.

  4. перан., што і чаго. Вельмі ўскладніць што-н., нарабіць чаго-н. мудрагелістага (разм.).

    • Н. многа лішняга ў гневе.
  5. Прывесці ў дзеянне спружыну якога-н. механізма (разм.).

    • Н. будзільнік.

  • Накруціць вушы каму (разм.) — пакараць каго-н., пацягаўшы за вушы.

  • Накруціць хвост каму (разм.) — даць наганяй, прабраць каго-н. за што-н.

|| незак. накручваць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)