нацягнуць, ; зак.

  1. Расцягваючы, зрабіць тугім, напяць (або туга прымацаваць).

    • Н. трос.
    • Н. антэну.
  2. Адзець (абуць) што-н. з цяжкасцю; накрыцца, нацягнуўшы на сябе што-н.

    • Н. боты.
    • Н. дзяружку на сябе.
  3. чаго. Прыцягнуць, прынесці ў якой-н. колькасці.

  4. Настояцца; заварыцца.

    • Лякарства нацягнула ўжо.
  5. перан., што і без дапаўнення. Давесці што-н. да нормы, да пэўнай ступені (пра выпрацоўку, выдаткі і пад.); завысіць што-н. (адзнаку, паказчык і пад.; разм.).

    • Н. ацэнку.
  6. пераважна безас., чаго і без дапаўнення. Нагнаць ветрам; закрыць, завалачы чым-н. (разм.).

    • Нацягнула дыму ў хату.

|| незак. нацягваць, .

|| наз. нацягванне, , нацяжка, і нацяжэнне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)