на3 прыстаўка
I. Утварае дзеясловы са значэннем:
- накіраванасці дзеяння на паверхню прадмета, напр. насыпаць (солі на агурок), наляпіць (аб’яву на сцяну);
- паўнаты, дастатковасці дзеяння, напр. нагаварыць, насеяць, накідаць;
- задаволенасці дзеяннем самога суб’екта (са зваротнымі дзеясловамі), напр. наесціся, нагаварыцца, нагуляцца;
- служыць для ўтварэння дзеясловаў закончанага трывання, напр. пісаць—напісаць;
- служыць для ўтварэння дзеясловаў закончанага трывання ад дзеясловаў незакончанага трывання, якія маюць прыстаўку (а, аб, ад, вы, з(с), пад, пра, пры, раз(рас), уз, у), са значэннем вялікай колькасці, празмернасці дзеяння, напр. наабіраць, наабломваць, наразбіваць.
II. Утварае прыметнікі і назоўнікі са знач. які знаходзіцца на паверхні чаго-н., напр. насценны, наскальны, наручнікі, наморднік.
III. Ужыв. для ўтварэння прыслоўяў са значэннем «на які-н. тэрмін, у якім-н. напрамку, у якой-н. меры, ступені», напр. назаўсёды, насупраць, нацянькі, настолькі, наколькі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)