моцна прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. моцны (у 4 знач.), напр. моцнадзейны, моцнарадыёактыўны, моцнатокавы (спецыяльны тэрмін), моцнафакусіруючы;
  2. вельмі, у высокай ступені, напр. моцнавільготны, моцнавязкі, моцназабруджаны, моцнасалёны;
  3. з вялікай колькасцю чаго-н., напр. моцнагалінасты, моцнажалезісты, моцнапорысты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)