між1 прыназоўнік
-
Ужыв. для вызначэння прадметаў, пасярод якіх або ў прамежку паміж якімі што-н. знаходзіцца, адбываецца.
- Дарога ўецца між палямі.
- Дружба між народамі.
-
Служыць для паказання становішча прадмета або праяўлення дзеяння ў прамежку, пасярод чаго-н.
- Спрэчка між сяброў.
Фразеалагізмы:
- Між іншым —
- мімаходам, не звяртаючы асаблівай увагі;
- дарэчы, к слову кажучы.
- Між (паміж) намі (кажучы) — аб чым-н. такім, чаго не варта гаварыць іншым, аб якім-н. сакрэце.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)