мікра прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да малых памераў, велічынь, напр. мікраарганізм, мікраінфаркт, мікрараён, мікрафільм, мікрачасцінка, мікраметэарыт, мікрааўтамабіль, мікравыбух, мікрапрацэс, мікрарухавік, мікрасістэма, мікралітражны, мікраЭВМ;
  2. які мае адносіны да адзінкі, роўнай адной мільённай частцы той адзінкі, што называецца ў другой частцы складання, напр. мікраампер, мікравольт, мікрарэнтген.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)