месца1 назоўнік | ніякі род

  1. Прастора, якая занята або можа быць занята кім-, чым-н., дзе што-н. адбываецца або размяшчаецца.

    • Перасоўваць з месца на месца.
    • Рабочае м.
    • Не знаходзіць (сабе) месца (пераноснае значэнне: быць у стане крайняй трывогі).
    • Ні з месца! (не рухацца!).
    • Душа не на месцы (пераноснае значэнне: пра адчуванне трывогі, непакою).
    • Паставіць каго-н. на сваё месца (пераноснае значэнне: збіць пыху з каго-н., зрабіць рэзкую заўвагу каму-н. пра нясціплыя паводзіны).
  2. Участак на зямной паверхні, мясцовасць.

    • Маляўнічае м.
  3. Становішча, якое займае хто-н. (у спорце, грамадскім жыцці, навуцы і пад.).

    • Заняць першае м. ў спаборніцтве.
  4. Служба, работа, пасада.

    • Вакантнае м.
  5. Урывак, частка літаратурнага, мастацкага або музычнага твора.

    • Самае цікавае м. ў рамане.
  6. Адзін прадмет багажу.

    • Здаць у багаж тры месцы.

Фразеалагізмы:

  • Балючае месца — пра тое, што ўвесь час хвалюе, мучыць.
  • Да месца — якраз калі трэба, дарэчы.
  • На месцы — там, дзе што-н. адбылося ці будзе адбывацца.
  • Пустое месца (размоўнае неадабральнае) — пра чалавека, які не дае карысці.
  • Таптацца на месцы (размоўнае неадабральнае) — не рухацца наперад.
  • Цёплае месца (размоўнае) — аб даходнай службе.

|| памяншальная форма: месцейка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)