мера, , ж.

  1. Адзінка вымярэння.

    • М. даўжыні.
    • М. вагі.
  2. Велічыня, размер, ступень чаго-н.

    • Знаць меру.
    • У меру (дастаткова).
    • У адной меры (без змен).
  3. Дзеянне або сукупнасць дзеянняў, сродкаў для ажыццяўлення чаго-н.

    • Прыняць рашучыя меры.
    • Меры сацыяльнай асцярогі.

  • Па меры чаго, прыназ. з Р — у адпаведнасці з чым-н., супадаючы з чым-н.

  • Па меры сіл.
  • Па меры магчымасці (наколькі магчыма).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)