мяса1 назоўнік | ніякі род

  1. Туша ці частка тушы забітых жывёл, птушак, што ідуць у ежу.

    • Свежае м.
    • Варанае м.
  2. Мяккая частка пладоў, ягад; мякаць.

Фразеалагізмы:

  • Выдраць (вырваць) з мясам (размоўнае) — пра гузік, аплік: адарваць разам з кавалкам тканіны, скуры.
  • Гарматнае мяса — пра салдат, якіх насільна пасылаюць на смерць.

|| прыметнік: мясны.

  • Есці мясное (назоўнік).
  • Мясная жывёла (якая гадуецца на зарэз).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)