масла2 (масла-) прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да масла, напр. маслаадстойнік, маслабак, масла-бензінавы, маслаёмістасць, маслазаправачны, маслазбівальны, масла-малочны, масланаліўны, маслапомпа, маслараспыляльнік, масласепаратар, маслафасовачны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)