масла1 назоўнік | ніякі род
Харчовы тлушч, прыгатаваны з рэчываў жывёльнага, расліннага або мінеральнага паходжання.
- Топленае м.
- Змазачнае м.
- Падліць масла ў агонь (пераноснае значэнне: абвастрыць якія-н. непрыязныя адносіны, пачуцці).
- М. масленае (пра таўталогію).
- Як па масле (пераноснае значэнне: лёгка, без цяжкасцей).
|| прыметнік: маслены.
- Масленая пляма.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)