мала2 прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. з малым, з малой колькасцю, напр. малаалкагольны, малаводны, малакаларыйны, малапясчаны, малатлусты, малавоблачны, малалессе, малаплодны, малафарматны, малапавярховы;
  2. слаба, не вельмі, напр. малавыражаны, маладаследаваны, маладзейсны, маланаселены;
  3. дрэнна, нездавальняюча, напр. малаабгрунтаваны, малаадукаваны, маладойны, малазабяспечаны, малапісьменны, малапрыстойны, маласпрактыкаваны;
  4. нядоўга, кароткі час, напр. маланошаны, малапатрыманы, малаўжываны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)