магутны прыметнік
-
Вельмі вялікі, значны (па сіле, велічыні).
- М. ўдар.
- М. ўраган.
-
Які мае вялікую магутнасць (у 3 знач.).
- М. рухавік.
-
Тоўсты, масіўны (пласт, слой).
- М. пласт гліны.
-
З вялікімі вытворчымі і матэрыяльнымі магчымасцямі.
- Магутная краіна.
|| назоўнік: магутнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)