дзеяслоў | незакончанае трыванне
Знімаць, абдзіраць (скуру, кару і інш.) з чаго-н. або ачышчаць ад лупін, абіраць.
- Л. кару з дрэва.
- Л. бульбу.
Драць на часткі (размоўнае).
- Нашто ты кнігу лупіш?
пераноснае значэнне: Браць празмерна вялікую плату (размоўнае).
- Гэта вы з усіх так лупіце?
Ужыв. замест некаторых дзеясловаў для абазначэння дзеяння, якое адбываецца з асаблівай сілай (размоўнае).
- Лупіць дождж.
- А ён у бубен лупіць.
- Лупіць скуру (размоўнае) —
- браць празмерна вялікую плату;
- моцна біць.
|| закончанае трыванне:
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)