левы прыметнік
-
Размешчаны з таго боку цела, дзе знаходзіцца сэрца, а таксама наогул размешчаны з гэтага боку.
- Левая рука.
- Л. бераг.
-
Палітычна радыкальны ці больш радыкальны, чым іншыя.
- Газеты левага напрамку.
-
Пра пабочны або незаконны заробак.
- Левы рэйс.
- Левыя грошы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)