кветка1 назоўнік | жаночы род

  1. У раслін: орган размнажэння з венчыкам з пялёсткаў вакол песціка і тычынак.

    • Жаночая к. (толькі з песцікам або песцікамі; спецыяльны тэрмін).
  2. Травяністая расліна, якая ў перыяд цвіцення мае яркую, часта духмяную, што распускаецца з бутона, галоўку або суквецце.

    • Палявыя кветкі.
    • Садовыя кветкі.

|| памяншальная форма: кветачка.

|| прыметнік: кветачны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)