косы,
-
Размешчаны, накіраваны пад вуглом да гарызантальнай паверхні, не адвесны.
- К. прамень.
- К. почырк.
-
Скрыўлены, несіметрычны.
- Косая рама.
- Косыя дзверы.
-
Касавокі.
- Косая дзяўчына.
-
Размешчаны не пасярэдзіне, а збоку.
- К. каўнер.
- Косая засцежка.
-
перан. Недружалюбны, падазроны (пра позірк, погляд).- Косыя позіркі.
- Коса (
прысл. ) глядзець на каго-н.
Косы вугал — вугал, які большы або меншы за прамы.
Косы сажань у плячах (
разм. ) — шыракаплечы, магутнага складу (пра чалавека).Косы парус (
спец. ) — трохвугольны парус.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)