косць, , ж.

  1. Асобная састаўная частка шкілета хрыбетных жывёл і чалавека.

    • Ключычная к.
    • Скура ды косці (пра вельмі худога чалавека).
    • Да касцей (вельмі моцна прамокнуць, прамерзнуць і пад.).
    • Косці парыць (памерці).
    • Легчы касцьмі (загінуць; высок.).
  2. мн. Астанкі цела нябожчыка.

  3. зб. Іклы, біўні некаторых жывёл, якія скарыстоўваюцца для дробных вырабаў.

    • Слановая к.
    • Упрыгожанні з косці.
  4. мн. Кубікі або пласцінкі з рознага матэрыялу для гульні.

    • Гуляць у косці.
  5. якая. Пра сацыяльнае паходжанне (уст.).

    • Панская к.

|| памянш. костачка, .

  • Разабраць па костачках (перан. вельмі падрабязна).
  • Перамываць костачкі каму-н. (перан. абгаворваць, пляткарыць).

|| прым. касцявы, і косны, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)