корань, , м.

  1. Падземная частка расліны, пры дапамозе якой яна замацоўваецца ў зямлі і атрымлівае пажыўныя рэчывы.

    • Вырваць бярозку з коранем.
    • Пусціць карані (таксама перан. трывала, надоўга абаснавацца дзе-н.).
    • Вырваць з коранем (таксама перан. канчаткова пазбавіцца ад чаго-н.).
  2. Унутраная частка зуба, ногця, воласа і пад., якая знаходзіцца ў целе.

    • К. зуба.
  3. перан. Пачатак, аснова чаго-н.

    • К. зла.
  4. У граматыцы: асноўная частка слова без суфікса і прыстаўкі.

    • К. дзеяслова.
  5. У матэматыцы: лік, які пры ўзвядзенні ў пэўную ступень дае дадзены лік.

    • Квадратны к.
    • Здабыць к.

  • Глядзець у корань (разм.) — унікаць у сутнасць якой-н. справы.

  • На корані — пра расліны: не зжаты, не скошаны.

  • Гніць на корані — часцей перан. гінуць.

  • Пад корань

    1. ля самай асновы (ссякаць, зразаць што-н.).

      • Высякаць кусты пад корань;
    2. канчаткова (разбураць, знішчаць).

  • У корані — зусім, канчаткова.

    • У корані змянілася жыццё.

|| памянш. карэньчык, .

|| прым. каранёвы, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)