касма прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач.:
- які мае адносіны да космасу, да касмалогіі, напр. касмафізіка, касмахімія, касмахраналогія;
- які мае адносіны да касманаўтыкі як да навукі, напр. касмабіялогія, касмамедыцына, касмапсіхалогія;
- які мае адносіны да касмічных палётаў, да знаходжання чалавека ў космасе, напр. касмаадкрывальнік, касмаплавальнік, касмаплаванне, касмаплан, касмапраходзец, касмацэнтр.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)