калоць1, ; незак.

  1. Датыкаючыся чым-н. вострым, выклікаць боль.

    • К. іголкай.
    • Цэлы дзень калола пад сэрцам (безас.; перан.).
  2. Рабіць укол, уколы (разм.).

    • Хвораму калолі антыбіётыкі.
  3. каго (што). Забіваць чым-н.вострым.

    • К. свіней.
  4. Біць рагамі, бадаць (разм.).

    • Бедная тая дамова, дзе вала коле карова (прыказка).
  5. перан., каго (што) і без дапаўнення. Рабіць каму-н. колкія заўвагі, папракаць.

    • К. дакорамі.

  • Калоць (у) вочы (разм.) — папікаць, дакараць, сараміць.

  • Праўда вочы коле — прыказка пра нежаданне слухаць непрыемную праўду.

|| зак. закалоць, .

|| аднакр. кальнуць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)