дзеяслоў | незакончанае трыванне
Датыкаючыся чым-н. вострым, выклікаць боль.
- К. іголкай.
- Цэлы дзень калола пад сэрцам (безасабовая форма; пераноснае значэнне).
Рабіць укол, уколы (размоўнае).
- Хвораму калолі антыбіётыкі.
каго (што). Забіваць чым-н.вострым.
- К. свіней.
Біць рагамі, бадаць (размоўнае).
- Бедная тая дамова, дзе вала коле карова (прыказка).
пераноснае значэнне, каго (што) і без дапаўнення. Рабіць каму-н. колкія заўвагі, папракаць.
- К. дакорамі.
- Калоць (у) вочы (размоўнае) — папікаць, дакараць, сараміць.
- Праўда вочы коле — прыказка пра нежаданне слухаць непрыемную праўду.
|| закончанае трыванне:
|| аднакратны дзеяслоў:
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)