калаціць, ; незак.

  1. Выклікаць дрыжанне чаго-н., хістаць, трэсці.

    • Выбухі гармат калацілі горад.
    • К. антонаўкі (трасучы, выклікаць ападанне пладоў).
  2. каго (што). Выклікаць дрыжыкі (пра страх, ліхаманку, холад і пад.).

    • Мяне калоціць (безас.).
  3. каго-што і без дапаўнення.

    • Рабіць вобыск (разм.).
  4. Гатаваць якую-н. страву, размешваючы калатоўкай (разм.).

    • К. зацірку.
  5. перан. Выклікаць непрыемнае пачуццё.

    • Гэта несправядлівасць калоціць мяне.
  6. Абіваць, акалочваць снапы.

    • К. снапы жыта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)