дзеяслоў | незакончанае трыванне
Рухацца, верцячыся ў адным напрамку, а таксама ехаць, пасоўвацца (пра сродкі перамяшчэння на колах).
- З гары коціцца камень.
- Калёсы каціліся па дарожцы.
Струменіцца, цячы (пра ваду, пот і пад.).
- Коцяцца хвалі.
- Пот градам каціўся па твары.
каціся (каціцеся). Ідзі (ідзіце) адсюль (размоўнае).
- Каціцеся, пакуль цярпенне не лопнула!
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)