як2
-
прысл. пыт. і адноснае. Якім чынам.- Я. знайсці тое месца?
- Я. жывеш?
- Вось я. трэба рабіць.
-
прысл. пыт. У якой ступені, наколькі.- Я. даўно ён паехаў?
-
прысл. азначальнае. У якой меры, ступені, да чаго.- Я. ён пастарэў.
- Я. я рада!
-
прысл. неазначальнае. Як-небудзь (разм. ).- Трэба ж я. знайсці згубленае.
-
прысл. часавае. У які час.- Я гэта бачыў, я. ішоў з працы.
-
часц. Ужыв. пры выказванні здзіўлення, збянтэжанасці.- Я.! Ты зноў дома!
- — Я не ведаю, куды паклаў рэчы. — Я. не ведаеш?
-
часц. ўзмацняльна-сцвярджальная. Выражае бясспрэчнасць выказанай думкі, выступаючы ўзнач. : як можна, немагчыма.- Ну я. мне тут не перажываць.
-
часц. Прыдзеясл. зак. трывання абазначае нечаканасць дзеяння.- А ён я. ускочыць, пабяжыць!
-
злуч. уступальны. параўнальны. Падобна да чаго-н. - Мяккі я. пух.
- Такі, я. і раней.
-
злуч. уступальны. У якасці каго-, чаго-н. - Ён павінен гэта ведаць я. спецыяліст.
-
злуч. уступальны.Ужыв. ў саставе пабочных груп і сказаў.- Я. кажуць.
- Я. напрыклад.
-
злуч. уступальны. Абазначае часавыя адносіны паміж галоўным і даданым сказамі.- Я. успомніш, страшна становіцца (кожны раз, калі).
- Прайшло шмат часу, я. яны выехалі адсюль (з таго часу, калі).
-
злуч. уступальны. Пасля адмоўных ці пытальных слоў і выразаў — акрамя, толькі.- Хто гэта мог зрабіць, я. не ты.
-
◊ -
Як адзін чалавек — дружна, усе разам.
-
Як бы — умоўна-мяркуемае параўнанне.
- Згаджацца як бы нехаця.
-
Як бы там ні было — пры ўсіх ўмовах, ва ўсякім выпадку.
-
Як быццам — тое, што і быццам (у 1 і 2
знач. ). -
Як і што (
разм. ) — абагульненае ўказанне на аб’ект і сітуацыю.- Раскажы нам, як і што.
-
Як мага — служыць для ўзмацнення ступені параўнання.
- Заходзь да нас як мага часцей.
- Як мага лепш.
-
Як ні — хоць і, нягледзячы на тое, што.
- Як ні лаюся, не слухаюць мяне.
-
Як (або што) ні кажы (
разм. ) — нягледзячы ні на што, усё-такі.- Як ні кажы, а свой куток мілы.
-
Як сказаць (
разм. ) — выкарыстоўваецца, каб паказаць ваганне, няўпэўненасць у чым-н. - — Яшчэ як сказаць. Можа, — і не.
-
Як толькі — адразу, зараз жа.
-
Як..., так і —
злуч. уступальны. пералічальны.- Ён заўсёды акуратна выконвае як вытворчую работу, так і грамадскую.
-
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)