ядзерны прыметнік

  1. гл. ядро.

  2. Які мае адносіны да працэсаў, што адбываюцца ў атамным ядры, да іх вывучэння і выкарыстання.

    • Я. рэактар.
    • Ядзернае выпрамяненне.
    • Ядзерная зброя.
    • Ядзерная фізіка.
    • Ядзерная рэакцыя (рэакцыя пераўтварэння ядзер атамаў пры іх узаемадзеянні адзін з другім).
  3. Які мае адносіны да ядзернай зброі, да валодання такой зброяй.

    • Ядзерныя запасы.
    • Ядзерныя краіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)