я, займ.

  1. Служыць для абазначэння тым, хто гаворыць, самога сябе.

    • Я не я і кабыла не мая (прыказка: нічога не ведаю, ні да чаш не маю дачынення).
  2. у знач. наз. нескл., н. Ужыв. для абазначэння сябе самога як асобы.

    • Маё чалавечае «я».
    • Паказаць свае «я» - 1) поўнасцю выявіць свае якасці, магчымасці, здольнасці; 2) настаяць на сваім.

  • Вось я цябе (яго, яе, вас, іх)! (разм.) — пагражальны вокрык ці заўвага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)