ірваць, і рваць, , незак.

  1. Вырываць рэзкім рухам, з сілай выхопліваць.

    • І. зубы.
  2. Аддзяляць, адрываць ад сцябла, галінак (кветкі, плады і пад.).

    • І. яблыкі.
  3. Раздзяляць на часткі, разрываць.

    • І. ніткі.
    • І. паперу.
  4. Разбураць, узрываць што-н.

    • І. чыгунку.
  5. перан. Спыняць, разрываць.

    • І. адносіны.
  6. Нарываць (разм.).

    • Палец ірве.

  • Ірваць бакі (жываты) (разм.) — моцна смяяцца, заходзіцца ад смеху.

  • Ірваць жылы (кішкі, пуп) (разм.) — цяжка працаваць, надрывацца на якой-н. рабоце.

  • Ірваць з рук (разм.) — купляць нарасхват.

  • Ірваць на сабе валасы (разм.) — быць у адчаі, моцна перажываць.

|| аднакр. ірвануць, і рвануць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)