імя,
-
Асабістая назва чалавека, якая даецца яму пры нараджэнні.
- Уласнае і.
- Яго і. — Сяргей.
-
Імя па бацьку — найменне па асабістаму імю бацькі.
- Завуць Раман, а і. па бацьку Пракопавіч.
-
Прозвішча — спадчыннае афіцыйнае найменне, якое паказвае на прыналежнасць чалавека да пэўнай сям’і,
напр. у беларусаў: Атраховіч, Брыль, Вялюгін, Гарэцкі, Дубоўка, Карскі, Мележ, Насовіч, Шырма, Янчук. -
Асабістая вядомасць, рэпутацыя.
- Вучоны з сусветным імем.
-
Назва прадмета, з’явы.
- Расліна альяс вядома пад імем сталетнік.
-
імя каго-чаго, у
знач. прыназ. зР . У памяць, у гонар каго-, чаго-н. - Тэатр імя Янкі Купалы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)