ілжэ (лжэ) прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які ўтрымлівае хлусню, няпраўду, памылковы, няправільны, напр. ілжэнавука, ілжэмастацтва, ілжэтэорыя;
  2. уяўны, які наўмысна выдаецца за сапраўднае, напр. ілжэатака, ілжэвучоны, ілжэпрарок, ілжэтрывога;
  3. які лжэ, хавае ісціну, напр. ілжэсведка, ілжэсведчанне;
  4. у саставе складаных назваў: які мае адносіны да відаў, часткова падобных да іншых, асноўных відаў, напр. ілжэакацыя, ілжэгарлачык, ілжэлістоўніца, ілжэскарпіён, ілжэязмін.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)