гука прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач.:
- які мае адносіны да гуку, гукаў (у 1 знач.), напр. гукалакатар, гукапеленгатар, гукапераймальны, гукаперайманне, гукасігнальны, гукаўлоўнік, гукаўспрымальны;
- які мае адносіны да гукаў мовы, напр. гукавымаўленне, гукалітарны;
- які мае адносіны да гуказапісу, напр. гуказапісны, гуказдымальнік, гукамантаж, гукарэжысёр, гукарэжысура;
- які мае адносіны да музычных гукаў, напр. гукарад;
- які мае адносіны да распаўсюджвання і паглынання шуму, напр. гукаізаляцыя, гуканепранікальны, гукапаглынапьнік, гукапагпынальны, гукапранікальны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)