горна (горна-) прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да горнай справы, напр. горна-буравы, горна-выратавальнік, горнарабочы, горна-ўзрыўны, горна-эксплуатацыйны;
  2. які мае адносіны да гор, да гары, напр. горнаартылерыйскі, горнадалінны, горнакліматычны, горналавінны, горна-марскі, горнатранспартны;
  3. які мае адносіны да горналыжнага спорту, напр. горналыжнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)