дзеяслоў | незакончанае трыванне
Выцягваць, выграбаць пгто-н. дробнае, збіраючы ў адно месца.
- Г. бульбу з печы.
пераноснае значэнне: Набываць надта многа чаго-н. для сябе; прагна хапаць.
- Ён горне да сябе.
Пяшчотна прыхіляць, туліць да сябе.
- Маці гарнула сына да грудзей.
- Ведаю, куды ты горнеш (пераноснае значэнне: схіляеш думку, справу).
Прыцягваць, прывабліваць (размоўнае).
- Тэатр гарнуў і вабіў моладзь.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)