гарачы, ​.

  1. Які мае высокую тэмпературу.

    • Гарачая пліта.
    • Гарачае лета (спякотнае душнае).
    • Г. цэх (цэх з высокай тэмпературай паветра, а таксама перан. увогуле шкодная вытворчасць).
    • Падаць гарачае (наз.).
    • Гарачая апрацоўка металаў (якая робіцца з дапамогай высокай тэмпературы).
  2. перан. Поўны сілы, страсны, палкі.

    • Т. заступнік.
  3. перан. Вельмі напружаны, які праходзіць у спешным, напружаным рытме.

    • Гарачая работа.
    • Г. бой.
    • Гарачая пара жніва.
  4. перан. Запальчывы, нястрыманы.

    • Гарачая галава (пра схільнага да гарачнасці чалавека).

  • Па гарачых слядах — адразу.
  • Пад гарачую руку (разм.) — у момант злосці, раздражнення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)