форма1 назоўнік | жаночы род

  1. Знешні контур, вонкавы выгляд прадмета.

    • У форме шара.
    • Прадмет выпуклай формы.
  2. Від, тып, спосаб арганізацыі чаго-н., структура чаго-н., абумоўленыя пэўным зместам.

    • Адзінства формы і зместу.
  3. пераноснае значэнне: Знешні выгляд, знешні бок чаго-н. (як нешта, што пярэчыць унутранаму зместу, рэчаіснасці).

    • Вытрымаць форму.
    • Рабіць дзеля формы.
  4. Устаноўлены ўзор чаго-н.

    • Запоўніць ведамасць па форме.
  5. Прыстасаванне для надання чаму-н. тых або іншых контураў, пэўнага знешняга выгляду.

    • Ф. для капелюшоў.
  6. Аднолькавае па крою, колеру адзенне (для ваеннаслужачых, вучняў і пад.).

    • Пераход ваенных на летнюю форму.
    • Школьная ф.
  7. Сукупнасць прыёмаў і выяўленчых сродкаў мастацкага твора.

    • Апавядальная ф. верша.
  8. У мовазнаўстве: сродак выражэння граматычных катэгорый, узаемаадносін слоў у сказе.

    • Кароткая ф. прыметнікаў.
    • Формы множнага ліку назоўнікаў.
  9. множны лік: Абрысы, контуры чалавечага цела, фігуры (размоўнае).

  10. іншыя значэнні:

    • Па ўсёй форме (размоўнае) — як належыць, як трэба.
    • У форме — 1) у такім стане, што можа праявіць усе свае сілы, здольнасці, уменне; сабраны, падцягнуты.
      • Шахматыст у бліскучай спартыўнай форме;
    • 2) чаго, у знач. прыназоўнік: з Р — у выглядзе чаго-н., будучы аформлены, выражаны якім-н. чынам.
      • Падрыхтаваць навуковае даследаванне ў форме брашуры.

|| прыметнік: фармальны, формавы, фармавы, форменны і формны.

  • Фармальны аналіз.
  • Форменны бланк.
  • Форменны касцюм.
  • Формны цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)