фальцаваць, ✂; незак. (спец.).

  1. Згінаць (аддрукаваны аркуш) пэўным чынам.

    • Ф. кнігу.
  2. Згінаючы і заціскаючы канцы, злучаць (металічныя лісты).

|| зак. сфальцаваць, ✂.

|| наз. фальцаванне, ✂ і фальцоўка, ✂.

|| прым. фальцовачны, ✂ і фальцавальны, ✂.

  • Фальцовачнае шво.
  • Фальцавальны цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)