дзед

назоўнік | мужчынскі род

  1. Бацька бацькі або маці.

  2. Наогул стары чалавек.

    • Сюды прыходзіў мудры дзед.
  3. Муж (размоўнае).

    • Добра каша пры хлебе, добра баба пры дзедзе (з народнай творчасці).

Фразеалагізмы:

  • Дзед Мароз — казачны стары з сівой барадой, які ўвасабляе мароз і навагодняе свята.
  • Следам за дзедам — па прыкладу старэйшых.

|| памяншальная форма: дзядок, дзядуля, дзядуня і дзядуся.

|| прыметнік: дзедаўскі і дзядоўскі.

  • Дзедаўская спадчына.
  • Дзядоўская паходка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)