дзяўбці, ; незак.

  1. Есці, хапаючы дзюбай зерне і пад. (пра птушак).

    • Галубы дзяўблі крупы.
  2. Біць дзюбай.

    • Куры дзяўблі адна адну.
  3. Паслядоўнымі частымі ўдарамі паглыбляць, рабіць адтуліну.

    • Д. мёрзлую зямлю ломам.
    • Д. долатам паз.
  4. перан. Бесперапынна паўтараць адно і тое ж (разм.).

    • Кожны дзень дзяўбу, каб жаніўся.
    • Што каму наўме, той тое дзяўбе (з нар.).
  5. перан. Папракаць, крытыкаваць (разм.).

    • Яго ўжо даўно дзяўбуць, а ён і вухам не вядзе.

  • Дзяўбці сваё (разм.) — паўтараць сваё, не зважаць на іншых.

|| зак. прадзяўбці, і выдзеўбці, .

|| наз. дзяўбанне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)