дый злучнік

  1. далучальна-супраціўны. Злучае члены сказа, што абазначаюць паслядоўныя з’явы, па знач. набліжаецца да злучнікаў «і», «ды».

    • Узяў сякеру дый падаўся ў лес.
  2. далучальны. Далучае члены сказа і сказы, якія ўдакладняюць або абагульняюць папярэднія думкі.

    • Стаю адзін дый думаю.
    • А я вазьму дый раскажу аб усім.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)