дыхаць, ✂;
-
Паглынаць кісларод і выдзяляць вуглякіслы газ.
- Хворы цяжка дыхае.
- Расліны дыхаюць лісцем.
-
перан. , чым. Быць захопленым чым-н. , жыць якой-н. ідэяй.- Ён жыў і дыхаў кансерваторыяй.
-
перан. , чым. Вылучаць, распаўсюджваць што-н. ; быць прасякнутым чым-н. , выказваць што-н. - Ноч дыхала пахамі траў.
- Яго творы дыхаюць вайной.
- Твар спартсмена дыхаў здароўем.
- Дыхаць на ладан (
разм. ) — быць пры смерці. - Дыхаць свабодна — адчуваць палёгку, вызваліўшыся ад чаго
-н.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)