ды1 злучнік

  1. спалучальны. Ужыв. для сувязі аднародных членаў сказа і цэлых сказаў; адпавядае па значэнню злучніку «і».

    • Дзень ды ноч.
    • Журботна гудзелі правады ды стукалі вороты.
  2. далучольны. Далучае сказы і члены сказа, якія дапаўняюць, развіваюць ці паясняюць раней выказаную думку.

    • Пайшоў снег, ды які яшчэ снег.
  3. супраціўны. Ужыв. для далучэння сказаў або асобных членаў сказа са значэннем супрацьпастаўлення; блізкі па значэнню да злучнікаў «але», «аднак».

    • Людзі паміралі, ды не спынялі барацьбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)