дву (двух) прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які складаецца з дзвюх якіх н. адзінак, змяшчае дзве аднолькавыя прыметы, напр. двудушнасць, двудушнічаць, двурушнік, двурушніцтва, двурушны, двухбортны, двухгаловы, двухгадовы, двухгалосны, двухгорбы, двухгранны, двухкапеечны, двухкрылы, двухматорны, двухмерны, двухпакаёвы, двухрогі, двухспальны, двух’ярусны;
  2. які мае адносны да двух, да дзвюх, напр. двухгадзінны (поезд, г. зн. які адыходзіць у дзве гадзіны).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)