двор

назоўнік | мужчынскі род

  1. Участак зямлі паміж гаспадарчымі будынкамі.

    • Выйсці з хаты на д.
  2. Сялянскі дом з усімі будынкамі каля яго; асобная сялянская гаспадарка.

    • Вёска на сорак двароў.
  3. Маёнтак (гістарычнае).

    • Панскі д.
  4. Памяшканне, будынак спецыяльнага прызначэння (у калгасе, саўгасе).

    • Жывёльны д.
    • Птушыны д.

Фразеалагізмы:

  • Манетны двор — дзяржаўнае прадпрыемства, дзе адбываецца чаканка манет і вырабляюцца ордэны, медалі і інш.
  • На дварэ — на адкрытым паветры, не ў хаце.
  • Заезны двор (дом) — у дарэвалюцыйнай Беларусі: дом пры дарозе з начлегам і месцам для коней.
  • Ні кала ні двара ў каго (размоўнае) — няма нічога.

|| прыметнік: дваровы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)