двое1 лічэбнік | зборны назоўнік

  1. З назоўнікамі агульнага роду, што абазначаюць асоб, з разам узятымі асабовымі назоўнікамі мужчынскага і жаночага роду, з назоўнікамі л., якія абазначаюць жывых істот абодвух полаў, з ас. займеннік: множны лік: л. і без залежнага слова: колькасць два.

    • Засталося д. сірот.
    • Сядзелі д.: хлопец і дзяўчына.
    • Д. свіней.
    • Нас было д.
    • Гэту работу ўжо дваім прапаноўвалі.
  2. З назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот: два.

    • Бегае д. парасят.
    • Д. дзяцей.
  3. звычайна Н і В. З множналікавымі назоўнікамі: два прадметы.

    • Д. саней.
    • Д. нажніц.
    • Д. акуляраў.
    • Д. штаноў.
    • Д. сутак.
  4. звычайна Н і В. З некаторымі назоўнікамі, якія абазначаюць прадметы і існуюць або носяцца ў пары: дзве пары.

    • Д. ботаў.
    • Д. рукавіц.
    • Абуць д. панчох.

Фразеалагізмы:

  • На сваіх дваіх (размоўнае жартаўлівае) — пехатой.
  • За дваіх (працаваць, есці і пад.) — так, як могуць двое.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)