дрэва1 назоўнік | ніякі род
-
Шматгадовая расліна з цвёрдым ствалом і галінамі, якія ўтвараюць крону.
- Лісцевыя дрэвы.
- Хвойныя дрэвы.
-
толькі Матэрыял з такой расліны, які ідзе на будаўніцтва, розныя вырабы; драўніна.
- Разьба па дрэве.
- Мэбля з чырвонага дрэва.
- Радаслоўнае дрэва — радаслоўная табліца ў выглядзе дрэва, якая паказвае разгалінаванне роду, сям’і.
- За дрэвамі не бачыць лесу (неадабральнае) — звяртаючы ўвагу на дробязі, забываць пра галоўнае.
|| памяншальная форма: дрэўца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)