драцца дзеяслоў | незакончанае трыванне
-
Наносіць каму-н. драпіны кіпцюрамі.
- Мама, Наташка дзярэцца.
-
Мець уласцівасць драпаць адзін аднаго.
- Каты дзяруцца.
-
Раздзірацца на кавалкі, шматкі.
- Папера лёгка дзярэцца.
-
Станавіцца непрыгодным.
- Па такой дарозе абутак хутка дзярэцца.
-
Знімацца, адставаць ад драўніны.
- Дзяры лыка пакуль дзярэцца (прыказка).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)