драць,
-
Раздзіраць на часткі, на шматкі.
- Д. паперу.
-
Зношваць (адзенне, абутак) да дзірак.
- Д. вопратку.
-
Аддзяляць, знімаць.
- Д. скуру з авечкі.
- Д. лыка.
-
Выдзіраць з карэннем, адрываць.
- Д. мох.
-
Драпаць, (аб прыладах, інструментах).
- Брытва дзярэ.
- Сухая лыжка рот дзярэ (прыказка). б, каго (што). Забіваць, разрываць каго
-н. (аб драпежніках). - Каршун дзярэ кураня.
-
Раздражняць, выклікаць непрыемнае адчуванне (
разм. ).- Перац дзярэ горла.
-
Раздрабняць таркай.
- Д. бульбу.
-
Ачышчаць зерне ад шалупіння, рабіць з зерня крупы.
-
Дорага прасіць, браць за што
-н. (разм. ).
Драць горла (глотку) (
разм. груб. ) — моцна гаварыць, крычаць, спяваць.Драць казлы (
разм. ) — ванітаваць.Драць нос (
разм. неадабр. ) — задавацца, трымаць сябе высакамерна.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)