дождж,
-
Атмасферныя ападкі ў выглядзе кропелек вады.
- Два дні ішоў д.
- З вялікага грому малы д. (
з нар. ).
-
перан. Пра тое, што сыплецца ў мностве.- Д. асколкаў.
- Д. канфеці.
Зорны дождж — з’яўленне на начным небе мноства падаючых метэарытаў.
||
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)